Выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Кніга пра Беларусь"
17 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №3 г.Ашмяны" адбылося выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Кніга пра Беларусь", дзе педагогі выхоўвалі пачуццё гонару і годнасці за сваю грамадскую прыналежнасць, павагу да роднай мовы да беларускага народа яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны. Удзел у мерапрыемстве прынялі выхаванцы старэйшай і сярэдняй груп, бацькі.